Мэта даследвання. Выявіць частату фарміравання пролежняў у сківічна-тварнай вобласці ў пацыентаў
з COVID-19 і апісаць клінічныя выпадкі, а таксама прапанаваць метады мінімізацыі ўзнікнення дадзенага ўскладнення.
Матэрыял і метады. На базе 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска на працягу 3 каляндарных месяцаў (снежань, студзень, люты) 2022 г. праводзілася праспектыўнае назіранне за 75 пацыентамі аддзяленняў анестэзіялогіі і рэанімацыі № 2 і № 3. Сярод іх пролежні у сківічна-тварнай вобласці назіраліся не менш чым ў 20 чалавек. Назіранне праводзілася за 5 пацыентамі сярод вышэй згаданых.
Вынікі. Сярэдні ўзрост пацыентаў — 69,8 года. Пацыенты ў сярэднім знаходзіліся на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) 15,8 сут. Часцей за ўсё пролежні твару ўзнікалі на паверхні наступных структур: лоб — 12,5 %, шчокі — 12,5 %, вусны — 50 %, нос — 25 % выпадкаў. Сярэдні час развіцця пролежняў з моманту пачатку ШВЛ — 5,2 сут.
Заключэнне. Першасная і другасная прафілактыка пролежняў у сківічна-тварнай вобласці у агульнахіругічных і тэрапеўтычных стацыянарах патэнцыйна можа знізіць частату ўзнікнення цяжкіх ускладненняў, звязаных з пролежнямі у сківічна-тварнай вобласці.
Кантактная інфармацыя:
Клімук Святлана Анатольеўна — асістэнт кафедры
агульнай хірургіі.
Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.
Пр. Дзяржынскага, 83, 220083, г. Мінск.
Кантактны тэл. + 375 29 769-92-47.
Удзел аўтараў:
Канцэпцыя і дызайн даследавання: С. А. К., Н. С. С., Н. Ф. С.
Збор і апрацоўка матэрыялу: С. А. К., Н. С. С., А. Л. П.
Статыстычная апрацоўка даных: Н. С. С.
Напісанне тэксту: С. А. К., Н. С. С., Н. Ф. С.
Рэдактаванне: С. А. К., Н. Ф. С.
Канфлікт інтарэсаў адсутнічае.
Ключевые слова:Автор(ы): С. А. КЛІМУК, М. Ф. СІВЕЦ, Н. С. СКРАБЕЦ, А. Л. ПОПЧАНКА
Медучреждение: Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Мінск, Беларусь, 5-я гарадская клінічная бальніца, Мінск, Беларусь