ЭПІДЭМІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПАДЧАС ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919—1920)

Мэта даследавання. Ахарактарызаваць эпідэмічнае становішча на тэрыторыі Беларусі падчас Польска-савецкай вайны (1919—1920).

Матэрыял і метады. Дакументальныя крыніцы з архівасховішчаў Беларусі і замежжа, апрацаваныя з выкарыстаннем агульнанавуковых і адмысловых гістарычных метадаў даследавання.

Вынікі. Асноўным чыннікам развіцця эпідэмій падчас Польска-савецкай вайны стала разбурэнне сістэмы аховы здароўя і наплыў уцекачоў, якія былі носьбітамі інфекцый. Лакалізацыю інфекцый удалося ўстанавіць толькі шляхам выпрацоўкі новых супрацьэпідэмічных захадаў і з дапамогай цывільных органаў аховы здароўя
з раскватараванымі на тэрыторыі Беларусі вайсковымі часткамі. Вылучаны асноўныя мерапрыемствы па барацьбе з эпідэміямі, а таксама іх значэнне для развіцця аховы здароўя на тэрыторыі Беларусі.

Заключэнне. На тэрыторыі Савецкай Беларусі эпідэмічныя наступствы былі пераадолены да сярэдзіны 1920-х гг., аднак у Заходняй Беларусі, падпарадкаванай Польшчы, небяспечная эпідэмічная сітуацыя захоўвалася і праз дзесяцігоддзе пасля заканчэння вайны.

Кантактная інфармацыя:

Капліева Марына Пятроўна — к. м. н., дацэнт, дацэнт кафедры ўнутраных хвароб № 1 з курсам эндакрыналогіі.

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Вул. Ланге, 5, 246000, г. Гомель.

Сл. тел. + 375 232 38-98-27.

Удзел аўтараў:

Канцэпцыя і дызайн даследавання: М. П. К., А. А. К.

Збор і апрацоўка матэрыялаў: А. А. К.

Статыстычная апрацоўка дадзеных: М. П. К., А. А. К.

Напісанне тэксту: М. П. К., А. А. К.

Рэдагаванне: М. П. К.

Канфлікт інтарэсаў адсутнічае.

Ключевые слова: , , , , , ,
Автор(ы): М. П. КАПЛІЕВА, А. А. КАПЛІЕЎ
Медучреждение: Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гомель, Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь