ПЕРШЫ МЕДЫЦЫНСКІ ЧАСОПІС САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ «ИЗВЕСТИЯ ГОМЕЛЬСКОГО ГУБЕРНСКОГО ОТДЕЛА ЗДРАВООХРАНЕНИЯ» (да стагоддзя выдання)

Мэта даследавання. Вывучыць і ахарактарызаваць змест першага ў гісторыі Савецкай Беларусі медыцынскага часопіса «Известия Гомельского губернского отдела здравоохранения».

Матэрыял і метады. Асноўнай крыніцай стаў асобнік часопіса «Известия Гомельского губернского отдела здравоохранения» за ліпень 1919 г. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які быў апрацаваны пры дапамозе агульнанавуковых і спецыяльных метадаў гістарычнага аналізу.

Вынікі даследавання. Часопіс складаўся з трох асобных раздзелаў, якія ўключалі пастановы і дэкрэты савецкага ўрада, блок аўтарскіх артыкулаў і хроніку. Найбольш каштоўныя і поўныя сведчанні ўтрымліваюць аўтарскія артыкулы, аналіз зместу якіх дазваляе ўявіць мадэль арганізацыі савецкай аховы здароўя ў Гомельскай губерні, а таксама чыннікі і працэс развіцця эпідэмій інфекцыйных хвароб на Гомельшчыне ў сярэдзіне 1919 г.

Заключэнне. З-за цяжкасцяў рэвалюцыйнага і ваеннага часу быў надрукаваны толькі адзін нумар часопіса, аднак менавіта ён стаў пачынальнікам традыцыі выдання медыцынскай перыёдыкі ў Савецкай Беларусі.

Кантактная інфармацыя

Капліеў Аляксей Аляксандравіч — к. г. н., старшы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі.

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск.

Сл. тэл. +375 17 284-16-10.

Удзел аўтараў:

Канцэпцыя і дызайн даследавання: А. А. К., М. П. К

Збор і апрацоўка матэрыялаў: А. А. К.

Статыстычная апрацоўка дадзеных: А. А. К.

Напісанне тэксту: А. А. К., М. П. К.

Рэдагаванне: М. П. К.

Канфлікт інтарэсаў адсутнічае

Ключевые слова: , , , , ,
Автор(ы): А. А. КАПЛІЕЎ, М. П. КАПЛІЕВА
Медучреждение: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гомель, Беларусь